Ужо два месяцы працягваецца вахта пратэсту каля „Поедем, поедим”



Ужо два месяцы працягваецца штодзённая вахта пратэсту каля рэстарану “Поедем, поедим” побач з Курапатамі – мемарыялам ахвярам сталінскіх рэпрэсій. Рэстаран працягвае працу.

Распавядае грамадская актывістка, рэжысёр Вольга Мікалайчык:

– Мы не стаміліся, у нас ёсць вынікі, якіх шмат. Будзем працягваць варту. Дзякуй Богу далучаюцца новыя людзі, шмат жанчынаў-пенсіянерак, якія ведаюць што тут і вырашылі нас падтрымліваць, бо ім не трэба на працу. Дзякуй Богу, што пакуль усё у нас атрымліваецца, як мы і планавалі. Кабак мы пакуль не зачынілі, але мы ўсё робім у гэтым накірунку.  

Разам з дзясяткам пікетоўцаў дзяжурылі, як заўсёды, і супрацоўнікі ў цывільным, якія літаральна кожны крок і рух пратэстоўцаў фіксуюць на відэакамеры.

Беларускае Радыё Рацыя