УЖО ЁСЦЬ! Даступныя для спампоўвання аплікацыі Радыё Рацыя



Новую бясплатную аплікацыю Беларускага Радыё Рацыя для сістэмаў Android, IOS, а таксама Windows Phone ужо можна атрымаць задарма ў інтэрнэт-крамах. Каб спампаваць аплікацыю трэба зайсці ў закладку на нашым сайце racyja.com/apps і сцягнуць яе непасрэдна з крамы з аплікацыямі.

Дзякуючы аплікацыі на вашай прыладзе, вы зможаце слухаць радыё анлайн дзе б вы ні былі, зможаце прачытаць усе актуальныя навіны ў скарочанай версіі (поўны змест даступны пасля пераходу на наш сайт), паслухаць прапушчаную аўтарскую перадачу ў нашым архіве на SoundCloud.

apka

Беларускае Радыё Рацыя