Узмацняецца кантроль за рэжымам руху вялікагрузных аўтамабіляў



Транспартная інспекцыя Беларусі ва ўмовах гарачага надвор’я ўзмацніла кантроль за рэжымам руху вялікагрузных аўтамабіляў. Часовыя абмежаванні руху на аўтамагістралях краіны будуць дзейнічаць да канца жніўня.

Як паведамляюць «Мінск-Навіны», у гэты перыяд удзень, пры тэмпературы паветра вышэй за +25°С, аўтамабілі з нагрузкай на вось больш за шэсць тон змогуць перамяшчацца толькі ўначы.

ДАІ рэкамендуе таксама адмовіцца ад паездак на далёкія адлегласці, калі аўто не абсталяванае кандыцыянерам.