Узмацняецца пакаранне за правоз наяўных незадэклараваных грошай



У Беларусі зрабілі больш жорсткім пакаранне за правоз незадэклараваных наяўных грошай праз беларускі ўчастак граніцы Еўразійскага эканамічнага саюза. Цяпер калі ў падарожніка знойдуць няўлічаную «гатоўку» на суму больш за 30 тысяч даляраў, то яму пагражае не толькі штраф, як было раней, але і пазбаўленне волі на тэрмін да 5 гадоў.

«4 красавіка 2016 года ўступіў у сілу Закон Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 2016 года № 356-З «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь», нормы якога прадугледжваюць ўнясенне змяненняў і дапаўненняў у Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца на сайце ДМК.

Цяпер за незаконнае перамяшчэнне праз беларускі ўчастак граніцы ЕАЭС наяўных грошай і грашовых інструментаў прадугледжана не толькі адміністрацыйная, але і крымінальная адказнасць.

Пры перамяшчэнні праз беларускі ўчастак мытнай мяжы ЕАЭС наяўных або грашовых інструментаў на суму звыш 10 000 даляраў іх трэба абавязкова задэклараваць. Калі падарожнік не зробіць гэтага, пры гэтым незадэклараваных сума не перавысіць 30 тысяч даляраў, то ў такім выпадку прадугледжана адміністрацыйная адказнасць — штраф ад пяці да трыццаці базавых велічынь (ад 10 мільёнаў 50 тысяч рублёў да 6,3 мільёна). Да таго ж у парушальніка канфіскуюць суму, якая перавышае 10 тысяч даляраў.

За спробу правезці праз межы ЕАЭС наяўныя грошы або грашовых інструментаў на суму больш за 30 тысяч даляраў з 4 красавіка ўводзіцца крымінальная адказнасць у выглядзе штрафу, або абмежавання волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў, або пазбаўлення волі на той жа тэрмін.

***

Нагадаем, з 23 ліпеня мінулага года мытнікі могуць складаць адміністрацыйныя пратаколы на грамадзян, якія перасякаюць мяжу ў пунктах пропуску, калі ў іх дакументах, прад’яўленых для праверкі, знаходзяцца грошы. За гэтае парушэнне можна атрымаць штраф да 50 базавых велічынь (10,5 мільёнаў рублёў). Калі ж мытнікі паўторна знойдуць у пашпарце вандроўцы грошы, то штраф вырасце да 21 мільёна рублёў.

finance.tut.by