Узрасла смяротнасць у выніку бытавога гвалту



Выпадкаў сямейнага гвалту стала меней, але па сваёй форме яны сталі больш жорсткія, адзначаюць праваахоўнікі. Смяротнасць у выніку бытавога гвалту ўзрасла.

гвалт

Ад хатняй тыраніі пакутуюць не толькі жанчыны, але і дзеці, што паказаў выпадак у Мазыры, дзе бацька забіў непаўнагадовую дачку і сына.

Хатні гвалт – гэта праблема не нейкай канкрэтнай сям’і, а ўсяго грамадства, мяркуе псіхолаг Вольга Куніцкая. Звычайна ахвяра знаходзіцца ў залежнасці і ёй неабходная падтрымка:

– Калі чалавек жыве з гвалтаўніком, ёсць цыкл гвалту, калі здзяйсняецца гвалт, пасля наступае так званы “мядовы месяц”, калі гвалтаўнік просіць прабачэння, дорыць падарункі, з часам ён дарэчы перастае ў “мядовы месяц” і гэта рабіць, проста нейкі час не чапае свайго партнёра. Пасля зноў у яго пачынае расці напружанне і пасля зноў здзяйсняецца акт гвалту. Гэта кола, цыклічнасць яна паўтараецца, вельмі важна знайсці магчымасць пераадолець свой страх, віну, сорам, любыя пачуцці, гнеў, які вельмі часта бывае.

Сёлета на Берасцейшчыне ва ўсіх раёнах з’явяцца “крызісныя пакоі”, куды па псіхалагічную і юрыдычную дапамогу можа звярнуцца ахвяра хатняга гвалту.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя