Ва Украіне адбыўся летнік для грамадскіх актывістаў Берасцейшчыны



Летнік для сябраў берасцейскай арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Грамада, Незалежнага прафсаюза і кампаніі “Гавары Праўду!” адбыўся ва Украіне. Усяго ў ім удзельнічалі каля паўсотні грамадскіх дзеячоў з розных рэгіёнаў Берасцейшчыны. Яны абмеркавалі палітычную сітуацыю ў Беларусі і суседніх краінах, праграмы партый, дасягненні грамадскіх і палітычных структур і планы на прэзідэнцкую кампанію. Распавядае адзін з арганізатараў сустрэчы, палітык Ігар Маслоўскі:

– Тэматыка летніка была даволі шырокай. Але ж галоўную мэту, якую мы ставілі паміж сабой, гэта камунікацыі. Камунікацыі паміж партыйцамі, камунікацыі паміж саюзнікамі, падзел вопытам паміж, напрыклад, Столінскай арганізацыяй і Бярозаўскай раённай арганізацыяй, абмен досведам працы, самыя звычайныя жыццёвыя камунікацыі паміж людзьмі.

Акрамя таго ў часе летніка быў арганізаваны семінар па падрыхтоўцы назірання за выбарамі ды пытаннях гендэрнай роўнасці.

Беларускае Радыё Рацыя