Ва Украіне эпідэмія грыпа – паміраюць людзі
Эпідэмія грыпа, якая лютуе ва Украіне, прыйшла і ва ўкраінска-беларускае сумежжа.
У Чарнігаве зафіксаваныя першыя лятальныя выпадкі.
Больш падрабязна распавядзе наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.
У Чарнігаве і вобласці ўжо зафіксавана 6000 хворых на грып, палова з каторых – дзеці. Клінічная карціна ва ўсіх выпадках аднолькавая: тэмпература пад 39°, кашаль, галаўны боль, агульная кволасць. Афіцыйна пацьверджана смерць двух жанчын, дыягназ – пандэмічны грып.
З 25 студзеня ў гарадскіх школах уводзіцца каранцін. Медычныя ўстановы Чарнігава пераходзяць на сямідзённы працоўны тыдзень. Супрацоўнікаў дзіцячых установаў, а таксама тых, хто працуе ў гандлі і на транспарце, абавязалі прытрымлівацца маскавага рэжыму.
Усяго ва Украіне ад эпідэміі ўжо памерла 72 чалавекі.
Тым беларусам, якія сабраліся ў Чарнігаў на закупы, пакуль варта ўстрымацца ад паездак.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя