Ва Украіне пашыраецца эпідэмія грыпу
У Кіеўскай вобласці абвешчаная надзвычайна сітуацыя. Прычына – катастрафічнае пашырэнне эпідэміі грыпу. Пра гэта афіцыйна паведамілі ў Кіеўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.
Больш падрабязна распавядзе наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.
Парогавы ўзровень захворвання грыпам перавышаны ў Кіеве ў паўтары разы. Колькасць ахвяраў эпідэміі расце штодня: афіцыйна пацьверджана смерць 171 украінца. Больш за ўсё памерлых у Кіеве і вобласці. Паводле дадзеных санітарна-эпідэміялагічнай службы, толькі за апошні тыдзень ва ўкраінскай сталіцы захварэла на грып 35 976 чалавек, прытым большасць з іх – дзеці да 17 гадоў. Гаспіталізавана 1037 чалавек, з якіх 418 дзяцей. Памерлых за апошні тыдзень – 14.
Медыкі сцвярджаюць, што з-за адлігі эпідэмія будзе пашырацца: у цёплае надвор’е вірусы распаўсюджваюцца хутчэй, чым у мароз.
Катастрафічная сітуацыя з грыпам змусіла кіеўскія ўлады пайсці на надзвычайныя меры: абмежаваныя ўсе масавыя мерапрыемствы, на транспарце і на прадпрыемствах уведзены маскавы рэжым, прытым кіраўнікоў будуць штрафаваць за яго парушэнне.
Мяркуецца, што эпідэмія будзе доўжыцца да сярэдзіны лютага.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя