Ва Украіне помнік Дзяржынскаму перарабілі ў казака Крываноса



У Бярдзянску Запарожскай вобласці дэкамунізавалі бюст аднаго з ініцыятараў чырвонага тэрору Фелікса Дзяржынскага, размешчаны на тэрыторыі Бярдзянскай папраўчай калоніі.

Як паведамляе pro.berdyansk.biz, помнік жалезнаму Феліксу не зруйнавалі, а перарабілі ў помнік украінскаму казаку Максіму Крываносу.

Дзяржынскаму надтачылі вусы, „згалілі” бародку, зрабілі казацкі асяледзец і „апранулі” у вышыванку. На помнік усталявалі шыльду з надпісам „Максім Крыванос (Перабійніс). 1600-1648. Палкоўнік войска Запарожскага”.