Ва Украіне ўспышка адру



Ва Украіне за тыдзень на адзёр захварэла 1407 чалавек: 651 дарослы і 756 дзяцей. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Украіны.

Больш за ўсё новых выпадкаў зафіксавалі ў Вінніцкай, Валынскай, Кіеўскай, Львоўскай, Луганскай, Ровенскай, Чарнігаўскай абласцях і ў Кіеве.

З пачатку 2018 года на адзёр ва Украіне захварэла 15 261 чалавек — 6243 дарослыя і 9018 дзяцей. За гэты час ад ускладненняў адру памерла 8 чалавек: шасцёра дзяцей і двое дарослых.

Фота: rian.com.ua