Ва Украіне з’явіліся фальшывыя паліцэйскія



Іх форма, патрульныя аўтамабілі і нават дакументы вельмі нагадваюць сапраўдныя. Фальшывыя праваахоўнікі дзейнічаюць на міжнародных трасах, дзе вымантачваюць грошы ў аўтамабілістаў, прытым перавагу аддаюць замежнікам, найперш беларусам.

паліцыя

Што трэба рабіць беларускаму аўтамабілісту, калі ўладныя паўнамоцтвы паліцэйскага ва Украіне выклікаюць у яго недавер? Кажа Юніс Аскераў, актывіст “Самаабароны Майдана”:

– Гэта грамадская арганізацыя колішняга даішніка, яны як кантроль руху, але яны не маюць права апранаць ніякай сімволікі, нічога пісаць на машынах. Калі ёсць такія факты, то трэба проста тэлефанаваць у міліцыю, яны абавязаны адрэагаваць. Неўкраінца злавіць нашмат прасцей, бо за ўкраінца прыедзе 20, 30, 40 чалавек заступацца, а беларус адзін на чужой тэрыторыі – ім прасцей развесці на грошы беларуса.

Прыцягнуць фальшывых паліцэйскіх да адказнасці праблематычна па той прычыне, што грамадская арганізацыя, якую яны нібыта прадстаўляюць, зарэгістраваная афіцыйна.

Беларускае Радыё Рацыя