Ва Украіну прыбылі французскія жандары — дапамагчы ў расследаванні



Ваенныя злачынствы Расеі ва Украіне. Амбасадар Францыі ва Украіне Эцьен дэ Пансэн паведаміў, што ў Львоў прыбыла група французскіх жандараў, каб дапамагчы расследаваць ваенныя злачынствы расейскага войска, учыненыя вакол Кіева. Францыя стала першай краінай, якая аказвае такую дапамогу Украіне. 12 красавіка французскія эксперты пачынаюць сваю працу.

Фота з twitter ETIENNE DE PONCINS

Расейскія войскі з пачатку красавіка адступілі з Кіеўскай вобласці. Калі Украіна пачала аднаўляць кантроль над гэтымі тэрыторыямі, на іх было зафіксавана масавае знішчэнне мірнага насельніцтва.