Ва ўнукаў Дональда Трампа – беларускія карані



Джарэд Кушнер жанаты на дачцэ Дональда Трампа – Іванцы. Джарэд разам са сваім бацькам Чарльзам займаецца камерцыйнай нерухомасцю і валодае газетай.

1024897520

У Джарэда з Іванкай трое дзяцей. Усе яны ў будучыні могуць прыехаць у Беларусь.

1026002558

Да вайны Кушнеры жылі ў Наваградку. Галава сямейства Зэйдель меў уласную майстэрню і краму, дзе прадаваў футравыя вырабы, у тым ліку капелюшы, таму, як сцвярджаюць краязнаўцы, атрымаў у мястэчку мянушку „Капялюшнік”.

1024004183

З прыходам немцаў сям’я Кушнераў апынулася ў Наваградскім гета. Уратаваліся дзякуючы пабегу з гета і партызанскаму атраду братоў Бельскіх.

Бацька Джарэда Чарльз Кушнер перыядычна бывае ў Наваградку – прывозіць унукаў напярэдадні паўналецця ў беларускае мястэчка, каб на месцы распавесці гісторыю сям’і.

1026001639

На здымку: Чарльз Кушнер (у цэнтры) разам з жонкай Серыл.

І Чарльз, і, адпаведна, Джарэд нарадзіліся ўжо ў ЗША, куды пасля вайны перабраліся наваградскія габрэі Кушнеры. Старэйшы Кушнер атрымаў поспех на рынку нерухомасці, стаў мільярдэрам.

sputnik.by

Фота © AP/ MARKO GEORGIEV, © AP/ CHARLES SYKES/INVISION©, SPUTNIK