Ва Уроцлаве на прыпынку прагрымеў выбух



Інцыдэнт адбыўся каля 14.00 недалёка ад скрыжавання вуліц Вакзальнай і Касцюшкі.

c35e98b546256800f8a014c25ea926f3

– Кіроўца аўтобуса лініі 145 атрымаў інфармацыю ад пасажыраў, што ў аўтобусе знаходзіцца падазроны пакет. Ён спыніўся каля прыпынку на вул. Касцюшкі. – Вынес яго, пасля чаго адбыўся выбух – кажа прэс-сакратар Уроцлаўскай пажарнай аховы Ремігіюш Адаманьчык. Кіроўца не пацярпеў, лёгка параненая жанчына, якая стаяла на аўтобусным прыпынку.

Як паведамляе TVP, у пакеце быў рондаль ёмістасцю каля трох літраў. Папярэдняя інфармацыя паказвае на тое, што гэта была самаробная бомба, для вырабу якой выкарыстоўваліся селітра, металічныя балты і гайкі.

wiadomosci.wp.pl