Ва Ушацкім раёне перакуліўся аўтобус з расейскімі турыстамі
Ва Ушацкім раёне перакуліўся аўтобус з расейскімі турыстамі.
Як паведамляе сайт УУС Віцебскага аблвыканкама, 1 студзеня каля 19.30 турыстычны аўтобус з расейскімі рэгістрацыйнымі нумарамі, які рухаўся з Глыбокага ў Віцебск, з’ехаў у кювет і перакуліўся на мясцовай дарозе Ушачы — Зябкі каля вёскі Угрынкі.
У аўтобусе знаходзіліся 24 чалавекі: 23 грамадзяніны Расеі (у тым ліку два вадзіцелі) і экскурсавод з Віцебска.
Пасля аварыі ва Ушацкую цэнтральную раённую бальніцу для аказання дапамогі і дыягностыкі ўдараў дастаўленая адна пасажырка, 1978 года нараджэння. Больш ніхто не пацярпеў.
Супрацоўнікі міліцыі арганізавалі дастаўку пасажыраў з месца здарэння ва Ушацкую сярэднюю школу для часовага размяшчэння і забеспячэння іх харчаваннем.
Фота ДАІ
