Ва ўсіх лясніцтвах Піншчыны з’явіліся фотапасткі
„На Піншчыне з нелегальнай высечкай дрэў і браканьерствам змагаюцца з дапамогай фотапастак, якія летась з’явіліся ва ўсіх лясніцтвах раёна”, – паведамляе Пінская лясная гаспадарка. Дзякуючы фота-відэафіксацыі ад пачатку года ўжо выяўлена звыш 50 парушэнняў.
„Фотапасткі дапамагаюць і ў пажара-небяспечны перыяд”, – кажа ляснічы Ігар Пацоўскі:
– Пачаўся вясенні сезон пажаранебяспечны. Калі будзе закрыты ўезд у лес, наведванне лясоў, то фотапастка дае магчымасць і юрыдычна пацвярджае, што чалавек заехаў за закрыты шлагбаўм. Калі чалавек заехаў пад закрыты шлагбаўм у закрыты для наведвання лес, то гэта фактычна пацвярджае правапарушэнне.
Па словах ляснічага, фота і відэакамеры ўсталёўваюцца так, каб іх не было бачна.
Беларускае Радыё Рацыя