Ва Узброеных Сілах Беларусі працягваецца праверка баявой гатоўнасці
Ва Узброеных Сілах працягваюцца мерапрыемствы па праверцы баявой гатоўнасці. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве абароны.
У правяраемых падраздзяленнях УС пачаўся прыём ваеннаабавязаных. Для даўкамплектавання воінскіх часцей і падраздзяленняў прызываюцца амаль 50 ваеннаабавязаных, расказалі ў Мінабароны.
Падраздзяленні механізаваных брыгад, якія прыцягваюцца да праверкі, ажыццяўляюць маршы на палігоны камбінаваным спосабам. Прыбыўшы ў названыя раёны, асабовы склад выканае комплекс мерапрыемстваў па інжынерным абсталяванні, маскіроўцы пазіцый, разгортванні палявога лагера і падрыхтоўцы да заняткаў па зладжванні, у тым ліку з баявой стральбой.
Праверка будзе працягвацца тры дні — па 1 лютага ўключна.