Ва Узброеных сілах пачаўся другі этап праверкі гатоўнасці



Міністр абароны Віктар Хрэнін пастанавіў пачаць 9 сакавіка другі этап комплекснай праверкі гатоўнасці і здольнасці злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных сіл выканаць задачы па прызначэнні, паведамляе прэс-служба ваеннага ведамства.

У рамках праверкі з запасу плануецца прызваць каля тысячы чалавек.

„Да праверкі прыцягваюцца органы ваеннага кіравання аператыўнага і тактычнага ўзроўняў, а таксама воінскія часці, — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны. — У рамках праверкі будзе ажыццяўляцца пастаўка мабілізацыйных рэсурсаў з ваенных камісарыятаў, камплектаванне ваеннай і спецыяльнай тэхнікай за кошт зняцця транспартных сродкаў, якія знаходзяцца на доўгім захоўванні і атрымліваюцца з дзяржаўных органаў і арганізацый, атрыманне матэрыяльных сродкаў са складоў і баз захоўвання”.

„Праверка дазволіць вызначыць узровень зладжанасці органаў кіравання, здольнасць камандзіраў кіраваць падначаленымі воінскімі часцямі і падраздзяленнямі ў розных умовах становішча, а таксама здольнасць падраздзяленняў выконваць пастаўленыя задачы ў складаных умовах”, — адзначылі ў ваенным ведамстве.

Комплексная праверка ва Узброеных сілах пачалася 25 студзеня. Яна завершыцца тактычнымі вучэннямі.

belapan.by