Ва ўзросце 60 гадоў памёр пісьменнік Пятро Васючэнка



Ва ўзросце 60 гадоў 25 жніўня памёр празаік, драматург, літаратуразнаўца Пятро Васючэнка, паведаміў Беларускі ПЭН-цэнтр.

Васючэнка нарадзіўся ў Полацку (Віцебская вобласць), скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1981), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ (1984). Кандыдат філалагічных навук (1983). У 1984—1997 гадах працаваў малодшым, затым старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце літаратуры. З 1997 года загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Член савета Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Аўтар літаратуразнаўчых манаграфій, кніг прозы „Белы мурашнік” (1993), „Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі” (1997), „Прыгоды аднаго губашлёпа” (1999), „Адлюстраванне першатвора” (2004), экалагічнай казкі „каляровых затока” (2008), зборніка п’ес „Маленькі збраяносец” (1999), кнігі паэзіі „Піраміда Ліннея” (2008) і інш. Творы Васючэнкі перакладаліся на англійскую, балгарскую, нямецкую, польскую, рускую, славацкую і чэшскую мовы.

Яго творы ставіліся ў мінскім Тэатры юнага гледача, маладзечанскім Тэатры лялек і інш. Быў членам журы Прэміі Гедройца 2018 і 2019 гадоў.

belapan.by