Вадохрышча пад бел-чырвона-белым сцягам
Вадохрышча жыхары Слоніма адзначылі як ніколі раней. Перад тым, як акунуцца ў палонку, яны ўсе фатаграфаваліся пад бел-чырвона-белым сцягам. А каб іх за гэта не штрафавалі ўлады, прыкрыліся сапегаўскім гербам Слоніма. Як што такое – няхай прэтэнзіі прад’яўляюць Вялікаму гетману Літоўскаму.
Дарэчы, у валачобных песнях гаворыцца: “Святое Кшчэнне ваду ксціла, ваду ксціла, свет ачысціла…”. Будзем спадзявацца, што сёлета Вадохрышча ачысціць нашу Беларусь”.
Беларускае Радыё Рацыя
