Вадохрышча ў Сынковічах
Шматлюдна было ў славутай Сынковіцкай царкве Зэльвенскага раёна на Вадохрышча. Раніцай прайшла служба ў храме, якую правёў настаяцель царквы айцец Арсень Ананка.
А потым хрэсным ходам з храма ўсе вернікі рушылі да святой крыніцы, якая знаходзіцца недалёка ад царквы. Там святары асвяцілі ваду і купель, вернікаў і крыніцу.
У гэты дзень праваслаўныя людзі ставілі свечкі ў храме, віншавалі адзін аднаго са святам і набіралі асвечаную ваду. Бо, як кажуць у народзе, Святое Хрышчэнне ваду асвяціла, на ўвесь свет пусціла.
[Not a valid template]
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Зэльвенскі раён
Фота аўтара
