Вадзім Мажэйка: Ідзе актыўны працэс умацавання грамадскай супольнасці
Каардынавацца і заводзіць новыя сацыяльныя сувязі са сваімі суседзямі дапамагаюць дваравыя святы і шэсці.
Гэта таксама спрыяе ўзмацненню грамадскай супольнасці. У гэтым перакананы аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследванняў (BISS) Вадзім Мажэйка. Ён адзначыў, што такі лакальны фармат дапамагае захоўваць актыўнасць і настрой:
– Практычна пратэсты перайшлі ў сетку лакальных тэлеграм-чатаў, і гэта насамрэч вельмі магутна атрымалася. Таму што з аднаго боку гэта дазваляе захоўваць пратэсты, нават ва ўмовах калі немагчыма сабрацца на агульна гарадскі марш з-за ўмоваў бяспекі, або з-за надвор’я. Але, канешне, людзям прасцей каардынавацца лакальна са сваімі суседзямі. Але галоўнае, што гэтая сетка дваравых чатаў гэта ж не толькі пратэсты, гэта стала значна большым. Гэта такі моцны інструмент умацавання гарызантальных сувязяў і фактычна фарміравання лакальных супольнасцяў.
Вадзім Мажэйка звярнуў увагу, што ў будучым магчымае сумяшчэнне анлайн і афлайн пратэстаў і святаў. Яны будуць толькі ўзмацняць і дапаўняць адзін аднаго.
Беларускае Радыё Рацыя