Вадзім Саранчукоў: Грошы на офісы знойдзем разам
Намеснік старшыні Партыі БНФ, кіраўнік гарадзенскай абласной арганізацыі партыі ўпэўнены, што ў хуткім часе праблема з запазычанасцямі за арэнду офісаў ў Менску і рэгіёнах вырашыцца:
– Збор ідзе па ўсіх кірунках. Зараз сабрана больш за дзве траціны сродкаў, неабходных для аплаты пазыкі менскага офіса. Часткова пагашаецца запазычанасць за гарадзенскі і магілёўскі офісы. На гэтым тыдні ў Менску адбудуцца суды па позвах ЖКГ да арганізацый, якія зарэгістраваныя ў цэнтральнай сядзібе. Я абсалютна перакананы, што з дапамогай грамадзян, нашых сяброў мы здолеем пагасіць гэтую запазычанасць і захаваць офіс.
Палітык упэўнены, што грошы на офісы знойдуцца, калі апроч партыйцаў да краўдфандынгавай кампаніі далучацца і простыя грамадзяне Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
