Вадзім Саранчукоў: Карыстаюся ўсімі правамі, што дае Канстытуцыя



Гарадзенскі палітык, намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, лічыць добрым тое, што ў малых гарадах і мікрараёнах абласных цэнтраў штодня павялічваецца актыўнасць грамадзян.

Кожнаму грамадзяніну гарантуецца права мець свае перакананні і свабодна іх выказваць. Гэтае права дадзена Канстытуцыяй і ніхто не можа яго абмяжоўваць і забіраць у грамадзян. Карыстацца сваім правам безумоўна добра.

РР: Сябры вашай партыі ўдзельнічаюць у такіх малых актыўнасцях, якія адбываюцца ў малых раёнах, ці малых мікрараёнах?

– Усе сябры партыі БНФ грамадска актыўныя людзі і яны таксама карыстаюцца ўсімі правамі, якія гарантаваныя Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь.

РР: А самі вы ўдзельнічаеце ў такіх акцыях?

– Я звычайны грамадзянін гэтай краіны. Я таксама карыстаюся ўсімі правамі, які надазены мне Канстытуцыяй.

Вадзім Саранчукоў разам з прадстаўнікамі іншых партый ды арганізацый днямі атрымалі ад гарадзенскага гарвыканкама адмову аб правядзенні ў Каложскім Парку Гародні масавага мерапрыемства. Каложскі парк да гэтага лічыўся месцам, дзе дзейнічаў паведамляльны прынцып правядзення масавых мерапрыемстваў. Улады Гародні забаранілі мерапрыемства, спасылаюся на эпідэміялагічную сітуацыю ў краіне.  

Беларускае Радыё Рацыя