Вадзім Саранчукоў патрабуе афіцыйных выбачэнняў



Вадзім Саранчукоў напісаў заяву ў пракуратуру Гарадзенскай вобласьці.

Ён патарбуе выканання законнасці і абароны яго правоў і правоў яго сям’і з нагоды выхаду абражальнага ананімнага фільма, які трансляваўся два тыдні таму па гарадзенскім тэлебачаньні пад назвай „Маршем в никуда.”

– У гэтым фільме быў паказаны мой непаўнагадовы сын без маёй згоды, як законнага прадстаўніка. У гэтай стужцы гаварылася, быццам я займаюся незаконнай дзейнасцю ў плане таго, што я зарэгістраваны рамеснікам, а ніхто не ведае, дзе знаходзіцца мая майстэрня. І шмат іншых момантаў, якія відавочна парушаюць дзеючае заканадаўства. Не ўказаны аўтары стужкі.  А з’яўленне ананімных матэрыялаў у беларускім эфіры забаронены заканадаўствам.

Вадзім Саранчукоў зьвяртае ўвагу на адзін прыкры момант, што незалежныя СМІ зрабілі мядзьвежую паслугу, разрэкламаваўшы гэты прапагандысцкі фільм.

– Незалежныя беларускія медыя зрабілі гэтай стужцы і тэлеканалу вельмі моцную рэкламу, на якую, як я мяркую, нават не спадзявалася Гарадзенскае тэлебачанне. Бо калі  фільм з’явіўся на Ютубе, было некалькі дзясяткаў праглядаў. А пасля таго, як пра яго напісалі незалежныя СМІ, праглядаў стала больш за 10 тысяч. Я пра стужку таксама даведаўся праз незалежныя медыя.

Вадзім Саранчукоў ў заяве вымагае абавязаць спадара Мельнічэнку, чый голас вельмі падобны на голас дыктара ананімнага фільма за кадрам, афіцыйна выбачыцца перад Вадзімам і яго сям’ёй. А таксама выдаленьня абразьлівага матэрыяла з інтэрнэта. Таксама аўтар заявы апялюе на маральна-этычныя паводзіны тэлерадыёкампаніі „Гродна”, якая выпусьціла гэты прапагандыскі фільм у эфір.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня