Вадзім Саранчукоў: Рэпрэсіі будуць працягвацца
У Беларусі адбываецца знішчэнне грамадскіх арганізацый і палітычных партый, штодня працягваюцца рэпрэсіі. Пра сітуацыю ў Беларусі з выконваючым абавязкі старшыні Партыі БНФ Вадзімам Саранчуковым размаўляе наш карэспандэнт Сяргей Апановіч.
РР: Ці будуць працягнуты далей рэпрэсіі?
Вадзім Саранчукоў: Я не бачу зарад перадумоў для таго, каб рэпрэсіі спыняліся. Відавочна, што той ціск, які ідзе зараз на людзей, як і любое іншадумства, будзе толькі нарастаць.
РР: Што вы думаеце наконт планаў па правядзенні рэферэндуму? Некаторыя палітычныя аглядальнікі кажуць пра тое, што гэты рэферэндум можа нешта змяніць у сітуацыі ў Беларусі.
Вадзім Саранчукоў: Гэта на самой справе стварэнне ілюзій, таму што ў сённяшніх умовах не падкантрольнасці выбарчага працэсу любы электаральны працэс не свабодны, не адкрыты, не дэмакратычны. Таму казаць пра рэферэндум як нейкую спробу волевыяўлення народу не выпадае абсалютна. Пакуль у краіне ёсць палітычныя зняволеныя, пакуль няма кантролю грамадзянаў за выбарчым працэсам любыя электаральныя падзеі не маюць нічога агульнага з дэмакратыяй.
РР: На пачатак лістапада быў аб’яўлены так званы страйк, што вы думаеце пра гэты страйк?
Вадзім Саранчукоў: Я думаю, што барацьба за свае правы – гэта неад’емнае права кожнага чалавека і кожнага грамадзяніна. Таму гэта абавязак кожнага чалавека памятаць і змагацца за свае правы.
Вадзім Саранчукоў ужо больш за 4 месяцы знаходзіцца за мяжой, куды ён быў вымушаны з’ехаць з-за заведзенай на яго крымінальнай справы. Жыве і працуе ў Вільні, куды з’ехала вялікая колькасць жыхароў Гарадзеншчыны.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя