Вадзім Саранчукоў: Выбары на закрытых участках адбыліся



У закрытых участках Гародні, а гэта шпіталі, клінікі, кардыялагічныя цэнтры, выбары ўжо адбыліся. Пра тое што адбылося на закрытях участках акругі №51 распавядае кандыдат ад Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў.

– Закрытыя ўчасткі вельмі маленькія. У сярэднім каля ста выбаршчыкаў. Паказальны, напрыклад, пратакол, які мы атрымалі ў псіха-нэўралагічным дыспансеры, дзе за дзейнага дэпутата аддалі свае галасы, калі гэта можна сказаць, што аддалі, – са 151 выбаршчыка – 148 прагаласавалі за яе. І для знакавасці можа, не ведаю, адзін голас напісалі мне. Таму будзем чакаць вынікаў падліку галасоў. Сёння ў 20 гадізн я сам буду на адным з участкаў. Будзем кантраляваць, як будзе адбывацца гэты пацэс.

Палітык канстатуе, што на некаторых закрытых участках падлік галасоў быў паказальным.

– Крытычна не змяняецца нічога. Мы па-ранейшаму не можам казаць, што гэтыя выбары адкрытыя, свабодныя, дэмакратычныя. Відавочна ўсплываюць факты паказухі, калі сёння на адным з закрытых участкаў, дзе вельмі мала выбаршчыкаў, назіральнікам дазваляюць глядзець, як лічацца галасы. Але ў маштабе акругі, 56 тысяч выбаршчыкаў, гэтая сотня не ўплывае ні на што. І зроблена гэта відавочна выключна для таго, каб замыліць вочы назіральнікам.

Вадзім Саранчукоў вылучаўся кандыдатам ад Партыі БНФ, і на акрузе, дзе ён вылучаўся, было 5 кандыдатаў ад розных партый і арганізацыі, а адзін з кандыдатаў сам зыйшоў з выбарчай гонкі.

Беларускае Радыё Рацыя