Вадзім Якушык: Людзям трэба падтрымліваць апазіцыю
Пацярпелы ад уладаў жыхар горада Бяроза на Берасцейшчыне Вадзім Якушык лічыць недавер людзей і да ўлады, і да апазіцыі, пра што пісала Святлана Калінкіна, небяспечным. У крытычныя для простага чалавека моманты жыцця апазіцыя і незалежныя СМІ – адзіная магчымасць быць пачутым і не застацца сам насам са сваёй бядой і праблемамі, – кажа Якушык:
– Калі ўлада крычыць, што апазіцыя – гэта кепска, нельга гэтаму верыць. Пасля таго як мы звярнуліся да Радыё Рацыя, нашыя артыкулы з’явіліся і на „Хартыі”, і на „Партызане”, нам адразу мясцовыя чыноўнікі сказалі, што дарма мы туды звярнуліся, цяпер вы трапілі ў лік апазіцыянераў, і цяпер вам дакладна ніхто не дапаможа. Мы ўжо даўно адкрылі вочы на тое, што ў нас адбываецца, і зразумелі, што ўлада – гэта не памочнік чалавеку.
Паводле Вадзіма Якушыка, людзям трэба падтрымліваць апазіцыю. Тады апазіцыя стане моцнай і будзе трымаць пад кантролем кожны крок уладаў. А незалежныя сродкі масавай інфармацыі будуць пра гэта гаварыць.
Беларускае Радыё Рацыя
Цалкам матэрыял у гукавым фармаце: