“Вайна – гэта найгоршае, што можа быць у свеце”
8 траўня 2022 года на цэнтральную плошчу грузінскага Батумі выйшла некалькі соцень чалавек, каб узгадаць урокі Другой сусветнай, а таксама сказаць «Не – вайне ва Украіне!».

Распавядаюць беларускія ўдзельнікі акцыі:
– Пасля Другой сусветнай вайны зло было спыненае, але не поўнасцю знішчанае. Калі людзі пачалі забывацца, калі людзям пачалі “прамываць мазгі” ў той жа самай Расеі – і вось мы бачым вынік.
– Гэтае зло вярнулася ў тым жа абліччы, толькі пад іншай нацыянальнасцю. Важна помніць урокі. Галоўны ўрок, які мы павінны былі вынесці, гэта тое, што нічога не можа быць горш за вайну, што вайна – гэта найгоршае, што можа быць у свеце.
Актывісты хвілінай маўчання згадалі мільёны ахвяраў вайны.




Беларускае Радыё Рацыя
