Вайсковага пенсіянера, які забіў рабочага „Беларуськалія”, асудзілі на 10 гадоў
Салігорскі суд прызнаў вайсковага пенсіянера, вартаўніка Салігорскага КДБ Леаніда Штайду вінаватым у забойстве супрацоўніка „Беларуськалія” Генадзя Кісяля, паведамляе euroradio.
Суд прызначыў Штайду 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
На карысць жонкі і дзяцей пацярпелага Штайда павінен заплаціць кампенсацыю маральнай шкоды 150 тысяч рублёў і матэрыяльную шкоду – 3802 рублі 89 капеек.
Штайда і Генадзь Кісель не былі знаёмыя асабіста, але спрачаліся ў сацсетках. Штайда абараняў цяперашнюю ўладу, Кісель меў іншыя погляды. 12 жніўня яны выпадкова сустрэліся каля будынка КДБ, пасварыліся — і Штайда стукнуў апанента садовымі нажніцамі ў шыю. Пракурор прасіў для Штайды толькі сем з паловай гадоў пазбаўлення волі — з улікам таго, што пасля ўдару нападнік спрабаваў дапамагчы сваёй ахвяры.
Фота: t.me/euroradio