Вайсковая тэхніка РФ на вуліцах беларускіх населеных пунктаў
Улады Беларусі працягваюць даваць дазвол расейскаму агрэсару на выкарыстанне сваёй тэрыторыі для ўводу вайсковай тэхнікі Расеі ва Украіну.
Кажа жыхар Баранавіч – сведка саўдзелу нелегітымнай улады Беларусі ў ваенным злачынстве:
-Дома працую, і самалётаў мала бачу. Толькі гудуць і гудуць кожную ноч. Асабліва сёння гулі моцна. Днём менш гудуць. Ішла калона, але невялікая, можа машын дзесяць палівазапраўшчыкаў з гэтай літарай V. Ясна, куды яны ехалі – на нафтабазу на запраўку.
Украінцы не чакалі ад Беларусі такой здрады. Асабліва пасля завярэнняў Лукашэнкі, што ніхто не пройдзе са зброяй з Беларусі на тэрыторыю Украіны. Такая цана яго слова, хаця беларусаў гэта даўно не здзіўляе.
Беларускае Радыё Рацыя
