Вакаліста гурту „Мутнаевока” Яўгена Змушку арыштавалі на 15 сутак
Вакалісту менскай беларускамоўнай групы „Мутнаевока” Яўгену Змушку прызначаны 15-сутачны адміністрацыйны арышт. Такое рашэнне 6 лістапада на пасяджэнні суда Заводскага раёна Менска прыняла суддзя Анастасія Осіпчык, паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.
Змушка быў затрыманы 5 лістапада, пасля дваровага канцэрта ў раёне сталічнай вуліцы Яна Райніса (знаходзіцца недалёка ад станцыі метро „Партызанская”).
Музыканту паставілі ў віну правапарушэнне паводле ч. 1 арт. 23.34 (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў).