Вакол Гародні паставілі знакі пра мяжу бязвізавай зоны з памылкай



Адмысловыя знакі, якія папярэджваюць турыстаў пра канец бязвізавай зоны, усталявалі вакол Гародні ў аўторак, 25 кастрычніка. Яны выкананыя на трох мовах: расейскай, польскай і ангельскай. У сказе на мове найбліжэйшага суседа — Польшчы — удалося нават зрабіць памылку.

obsharu

На знаках напісана «Granica obsharu bezwizowego», хаця слова «абшар» па-польску пішацца праз «sz», а не праз «sh». Правільна — «obszaru». Хоць і само слова тут не вельмі пасуе. Больш пісьменна было б напісаць «strefy bezwizowej». Мноствам памылак адзначыўся і сайт для бязвізавых турыстаў.   Аднак пасля частку памылак выправілі.

hrodna.life