Вакол крамы «Князь Вітаўт» у Берасці працягваюцца суды ды праверкі



Вакол крамы «Князь Вітаўт» у Берасці працягваюцца суды ды праверкі.

Па-ранейшаму набыць нацыянальна-арыентаваныя тавары можна толькі праз анлайн-платформу, — распавёў саўладальнік крамы «Князь Вітаўт» і інтэрнэт-крамы kniaz.by Алег Чапараў:

– Зараз існуе інтэрнэт-крама і працу працягваем. Але, канешне, складана працаваць. Хацелася б на такія святы больш людзям дапамагчы, скажам так, набываць нашу прадукцыю. Але не атрымліваецца, таму што суцэльныя суды, праверкі. Ходзім па інстанцыях, падаем абскарджванні, атрымліваем нейкія пастановы і г.д.

Алег Чапараў не выключае, што пераслед крамы можа быць звязаны з надзвычай высокім попытам на нацыянальную сімволіку ды рэчы, што звязаныя з нацыянальнай ідэнтычнасцю.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце