Вакцынацыя ад COVID-19 у Еўразвязе пачнецца з 27 снежня
Вакцынацыя ад COVID-19 у Еўразвязе пачнецца напрыканцы гэтага снежня. Еўрапейскае агенцтва па лекавых прэпаратах ухваліла выкарыстанне на тэрыторыі Еўрапейскага Звязу вакцыны ад каронавіруснай інфекцыі, распрацаванай кампаніямі Pfizer і BioNTech. Чакаецца, што ў найбліжэйшы час гэта рашэнне фармальна пацвердзіць Еўрапейская камісія. У шэрагу краін, у тым ліку ў Нямеччыне, Францыі, Аўстрыі і Італіі, яна пачнецца адразу пасля калядных святаў, 27 снежня.
Міністр аховы здароўя Нямеччыны Енс Шпан заявіў, што першымі пачнуць прышчапляць жыхароў дамоў для пажылых людзей. Паведамленне пра пачатак масавай вакцынацыі ў ЕЗ супала з выяўленнем у Вялікабрытаніі новага, больш небяспечнага штаму каронавірусу. Шмат якія краіны ЕЗ перапынілі авіязносіны з Вялікабрытаніяй. У Расеі ўхваленая для масавай вакцынацыі вакцына «Спутник V» інстытуту імя Гамалеі. Акрамя Расеі, яе сертыфікавалі ў Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фото: stern