Вакцынацыя медыкаў на Берасцейшчыне павінна завершыцца да сярэдзіны лютага
Да сярэдзіны лютага на Берасцейшчыне павінна завершыцца кампанія па вакцынацыі медыкаў супраць каронавіруса.
На сённяшні дзень у вобласці прышчэпку ўжо атрымала звыш трох тысяч супрацоўнікаў устаноў аховы здароўя.
– Як вакцына дзейнічае? У ёй ёсць ген, які пазнае каронавірус. Вакцына не ўтрымлівае самога каронавірусу, таму яна бяспечная. А чаму вакцынацыя адбываецца ў два этапы? Такая тэхналогія яе пастаноўкі. На сённяшні дзень ва ўсім свеце яна адбываецца такім чынам. Для таго, каб сфармаваўся ўстойлівы імунітэт.
У Берасцейскай вобласці неўзабаве чакаюць на чарговую партыю расейскай вакцыны “Спутнік V” і плануецца, што пасля 15-га лютага прышчэпку будуць атрымліваць педагогі.
Беларускае Радыё Рацыя