Вакцынацыя ў 11 разоў зніжае імавернасць смерці ад кавіду



Прафесар Школы грамадскай аховы здароўя пры Універсітэце Джорджа Вашынгтона Леана Вен распавяла, што “вакцыны супраць COVID-19 надзвычай эфектыўныя для прадухілення захворванняў, і асабліва цяжкіх. Апошнія даныя амерыканскіх цэнтраў па кантролі і прафілактыцы захворванняў паказваюць, што яны памяншаюць імавернасць заражэння COVID-19 у шэсць разоў, а імавернасць смерці — у 11 разоў”. Аднак вакцыны супраць COVID-19 не засцерагаюць вас на 100%, як любая іншая вакцына або лячэнне не з’яўляецца 100-працэнтна эфектыўнымі. Даследаванні ў 13-ці штатах за паўгода паказалі, што цалкам вакцынаваныя асобы складалі толькі 4% усіх шпіталізацый з каранавірусам. Непрышчэпленыя асобы трапляюць у бальніцы з-за кавіду ў 17 разоў часцей, чым цалкам вакцынаваныя.