Вакцынацыю ад COVID-19 у Беларусі прайшло менш за 3% насельніцтва



У Беларусі працягваецца вакцынацыя ад COVID-19. Але пакуль што яна ідзе не вельмі высокімі тэмпамі. Прэс-служба Міністэрства аховы здароўя апублікавала адпаведныя лічбы.

Па стане на 18 траўня, паведамляе ведамства, поўны курс вакцынацыі абедзвюма дозамі прышчэпкі прайшлі 261 тысяча 700 чалавек, а яшчэ 367 тысяч 700 атрымалі пакуль толькі першую дозу.

Такім чынам, у Беларусі цалкам вакцынаваны ад каронавіруса амаль 2,8% жыхароў (пры тым што насельніцтва Беларусі на пачатак года складала 9 349 645 чалавек).

Беларускае Радыё Рацыя