Валантэры заклікаюць аказываць сем’ям палітвязняў падтрымку
Псіхічную і матэрыяльную падтрымку аказываць сем’ям палітвязняў заклікаюць валантэры ў Берасці. У першую чаргу патрэбная дапамога на судах і з перадачамі ў месцы зняволення, – распавяла валатэрка спадарыня Маргарыта:
„Дапамога сем’ям палітычных зняволеных можа заключацца як у маральнай падтрымцы- гэта пастаянныя размовы, каб падтрымліваць баявы дух, альбо гэта якая-небудзь матэрыяльная дапамога- перадачка, ці самой сям’і аказваць дапамогу”.
Суразмоўца дадала, што варта таксама не забываць пра такі спосаб падтрымкі палітвязняў як віншаванне іх з Днём народзінаў ці проста ліставанне.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
