Валанцёрскай ініцыятыве InformNapalm.org – 2 гады



Валанцёрская ініцыятыва інфармавання шырокай замежнай аўдыторыі пра падзеі ва Украіне InformNapalm.org адзначае 2 гады сваёй дзейнасці.

InformNapalm_black

На старонках гэтай ініцыятывы вялікая колькасць аператыўнай і аб’ектыўнай інфармацыі пра хаду антытэрарыстычнай аперацыі ва Украіне, а таксама агрэсіўную палітыку Расейскай Федэрацыі, якая акупавала тэрыторыю ўкраінскага Крыма і з’яўляецца спонсарам міжнароднага тэрарызму на Данбасе.

Пра ініцыятыву InformNapalm.org распавядае рэдактар беларускай службы Дзяніс Івашын:

– Вынікам нашай працы з’яўляецца база дадзеных пра расейскія вайсковыя падраздзяленні, якія былі зафіксаваныя ва Украіне. Зараз у гэтай базе знаходзіцца прыблізна 70 вайсковых падраздзяленняў. Гэта досыць такая моцна аргументаваная, факталагічная база, якая даказвае прысутнасць і наяўнасць расейскіх узброеных сілаў на тэрыторыі краіны, даказвае расейскую агрэсію супраць Украіны. Зразумела, што гэта база будзе выкарыстана Міжнародным вайсковым трыбуналам.  

Дзяніс Івашын зазначае, што пакуль беларускія і ўкраінскія валанцёры адчулі на сабе толькі псіхалагічны ціск, а ўціску за працу з боку КДБ і іншых спецслужбаў пакуль няма, але ён можа з’явіцца ў любы момант, калі паступіць загад з Масквы.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня