Валанцёрская дапамога медыкам у Гародні
Валанцёрская дапамога ў медычныя ўстановы горада трапляе з розных крыніцаў і розным чынам. Напрыклад, гарадзенскія выратавальнікі з гарадзенскага ўпраўлення Міністэрства надзвычайных сітуацый выдаткавалі частку сваіх заробкаў і пералічылі грошы на рахунак інфекцыйнага шпіталю.
Гарадзенскія міліцыянты перадалі ў гэты шпіталь каля тысячы абарончых касцюмаў. А валанцёры абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа арганізавалі грашовы збор на адмысловай старонцы. Таксама працягваецца збор на дапамогу гарадзенскім медыкам, арганізаваны валанцёрамі кампаніі Гародня/валанцёры covid19. Гэтыя валанцёры сабралі амаль чатыры тысячы рублёў у дапамогу гарадзенскім медыкам.
Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
