Валанцёры Чырвонага Крыжа дапамагаюць не толькі пенсіянерам
Па ўсёй краіне каля двух тысяч валанцёраў аказваюць неабходную сацыяльную дапамогу адзінокім пенсіянерам і людзям сталага веку, якім з-за каронавіруса рэкамендавана знаходзіцца дома, – паведамляе Беларускі Чырвоны Крыж.
Па словах валанцёра Чырвонага Крыжа Надзеі Аксак, пенсіянеры зараз у зоне рызыкі, але не выключаецца падтрымка і іншых катэгорый грамадзян:
– Дапамога накіравана перадусім каб захаваць ім здароўе. Мы не выключаем дапамогі і людзям іншага ўзросту, напрыклад, любы чалавек можа апынуцца на самаізаляцыі. Калі браць чыста чалавечы фактар, мы ж не можам адмовіць яму ў дапамозе, калі няма каму прынесці прадукты, і што нам рабіць, адмовіць?, не канешне, калі нам паступіць такі званок, дык валанцёры дапамогуць.
Таксама Беларускі Чырвоны Крыж стварыў адмысловую тэлефонную лінію. Па нумары 201 валанцёры арганізацыі аказваюць псіхалагічную дапамогу тым, хто апынуўся на ізаляцыі. Кансультанты могуць распавесці пра спосабы абароны ўласнага здароўя ад каронавіруснай інфекцыі і проста пагутарыць з людзьмі пра тое, што іх турбуе.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота mihalishki.spk.lepshy.by