Валер Мінец працягвае змаганне супраць чужынскай сімволікі
Лідскі грамадскі актывіст Валер Мінец працягвае змаганне супраць ужывання чужынскай сімволікі ў беларускім грамадскім транспарце.
Нядаўна Валер Мінец атрымаў цікавы адказ з „Гроднааблаўтатрансу” на зварот з прапановай забараніць ужыванне расейскіх трыкалёраў у кабінах грамадскага транспарту. Паводле афіцыйнага адказу, „факт не ўдасталявалі”, але праверку правялі і прыбралі „спрэчныя па значэнні прадметы”.
У афіцыйным адказе таксама сказана, што са складам кіроўцаў Лідскага аўтапарку праведзена адпаведная тлумачальная гутарка.
