Валер Петрыкевіч узначаліць Дзятлаўскую суполку ТБМ



Новым старшынём Дзятлаўскай раённай суполкі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны стаў Валер Петрыкевіч. Сход прайшоў падчас другога гарадзенскага абласнога свята мовы і паэзіі, што праходзіў на Дзятлаўшчыне 4-га жнівеня. 

На сходзе раённай суполкі прысутнічаў сябра нацыянальнай рады ТБМ Станіслаў Суднік, старшыня абласной рады ТБМ Віктар Парфёненка. На думку Станіслава Судніка, асоба Валерыя Петрыкевіча яскравая і дзейная на ніве беларушчыны, а таму выбар яго старшынём суполкі мае ўсе падставы.

Мінулы старшыня папрасілася ў адстаўку і яе просьбу задаволілі. Валеры Петрыкевіч да таго быў намеснікам, ён з даўніх часоў вядзе актыўную працу ў ТБМ. Мы маглі б яго выбраць старшынём і раней, але былі на тое пэўныя прычыны. Сёння адбылося тое, што адбылося: выбраны годны чалавек, які арганізуе рэгулярна мерапрыемствы на Дзятлаўшчыне. Усе гэтыя мерапрыемствы арганізоўваліся ад імя Таварыства беларскай мовы.

Намеснікам старшыні Дзятлаўскай раённай суполкі ТБМ выбрана Натальля Ляўкевіч – старшыня найбуйнейшай дзятлаўскай суполкі ў вёсцы Дварэц. Суполцы з Дварца штогод удаецца падпісвацца на газету „Наша слова” ў 10-12 асобніках. Задача, якая стаіць у найбліжэйшы час: прыцягненне да працы ў ТБМ моладзі. Яе істотна бракуе ва ўсіх структурах таварыства: ад раёна да сталіцы.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя