Валер Сахашчык: Украіна памятае пра беларускіх добраахвотнікаў
Украіна памятае пра беларускіх добраахвотнікаў, якія знаходзяцца ў расейскім палоне. Пра гэта паведаміў прадстаўнік АПКБ у нацыянальнай бяспецы Валер Сахашчык у размове з Еўрарадыё. Ён асабіста неаднаразова звяртаўся да адказных па гэтым пытанні людзей і атрымоўваў адказ, што гэта вельмі далікатнае пытанне. Па словах Сахашчыка, беларусы, што знаходзяцца ў палоне, з’яўляліся і зʼяўляюцца вайсковаслужбоўцамі Узброеных сіл Украіны. Іх вызваленнем займаецца ўкраінская дзяржава.
„Раней ці пазней вынік будзе, яны будуць вызваленыя. Але калі – прагназаваць цяжка, бо да гэтай пары і тысячы ўкраінскіх ваенных знаходзяцца ў палоне“, – тлумачыць Сахашчык. Паўплываць на тэрміны вызвалення беларусаў АПКБ не мае магчымасці. Вядома пра як мінімум двух беларускіх добраахвотнікаў, што трапілі ў палон падчас баявых дзеянняў ва Украіне. Гэта Сяргей „Клешч“ Дзягцёў і Ян „Тромблі“ Дзюрбейка.
Беларускае Радыё Рацыя