Валеры Сляпухін: Незразумелыя людзі затрымалі на вуліцы і пачалі збіваць



Гомельскі актывіст Валеры Сляпухін абскарджвае прысуд за непадпарадкаванне міліцыі. Мужчына атрымаў 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Сляпухіна жорстка затрымалі на адной з кастрычніцкіх акцый пратэсту. Цяпер ён мае праблемы са здароўем. У прыватнасці, пашкоджанае падчас затрымання вока стала горш бачыць на два пункты.

Валера Сляпухін узгадвае сваё затрыманне:

– Іду па Савецкай вуліцы. Незразумелыя людзі без апазнавальных знакаў падыходзяць: “Пройдёмте”. “Хто вы, што вы і чаму я павінен з імі пайсці?”  Замест адказаў я атрымаў агрэсію ў свой адрас. Сталі закручваць мне рукі, ударылі ў жывот, ударылі па нагах. Затым захват за шыю. Ну і, зразумела, паклалі мяне тварам у асфальт. І яшчэ прыціснулі нагой для поўнай упэўненасці.

Валерый Сляпухін збіраецца абскарджваць рашэнне абласнога суда ў вышэйшай інстанцыі.

Беларускае Радыё Рацыя