Валерый Карбалевіч: чарга ліквідацыі можа дайсці да палітычных партыяў
Лета ў Беларусі праходзіць пад знакам ліквідацыі грамадскіх арганізацый. Ці спыніцца пераслед з боку ўладаў прадстаўнікоў трэцяга сектару, у нашым эфіры сваё меркаванне на гэтую тэму выказаў палітычны аглядальнік Валерый Карбалевіч:
„Пасля таго, як улады ліквідуюць як Лукашэнка сказаў 185 арганізацыяў, то далей ліквідаваць будзе проста няма чаго. Таму калі казаць пра юрыдычную ліквідацыю грамадскіх арганізацый, то цалкам рэальна што гэта спынецца, бо праз гэты час усё будзе ліквідавана. Іншая справа, што можа дайсці чарга да палітычных апазіцыйных партый. А Лукашэнка калісці даў загад прыняць новы закон аб партыях, і пасля гэтага правесці перарэгістрацыю. Вось у мяне чамусці ёсць нейкае прадчуванне, што апазіцыйныя партыі гэтую перарэгістрацыю не пройдуць”.
Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:
Да цяперашняга часу вядома аб ліквідацыі дзясяткаў некамерцыйных арганізацыяў. Пераважная большасць арганізацый ліквідуецца без прад’яўлення якіх-небудзь прэтэнзій з боку кантралюючых органаў, без папярэдняга паведамлення і ў адсутнасць магчымасці аспрэчыць рашэнне аб ліквідацыі.
Беларускае Радыё Рацыя