Валерыя Сляпухіна затрымалі 18 кастрычніка, але яшчэ так і не асудзілі
Жорстка затрыманага 18 кастрычніка жыхара Гомеля Валерыя Сляпухіна так і не асудзілі.
Сябры і знаёмыя дзяжураць у судзе Цэнтральнага раёна з ранку да вечара. Бацька мужчыны Васіль Сляпухін гаворыць, што прыходзіць у суд, як на працу.
– Прыходзім як на працу ў будынак суда Цэнтральнага і Чыгуначнага раёнаў. А Валеру ўсё ніяк не вязуць. Моцна хвалюемся. Я лічу, што ў яго правільная лінія ў галаве.
Валерыя Сляпухіна затрымалі 18 кастрычніка з прымяненнем сілы, калі той прагульваўся па цэнтральнай вуліцы Савецкая. У Гомелі ў гэты дзень акцыя пратэсту так і не адбылася.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота svaboda.org