Валерыя Сляпухіна збілі „за пераход вуліцы ў недазволеным месцы”



Жыхарка абласнога цэнтра Святлана Разванава, якая выйшла пасля сутак у ІЧУ, распавяла акалічнасці жорсткага затрымання Валерыя Сляпухіна. Як распавяла Святлана Разванава, пасля затрымання яны разам правялі дзень у Цэнтральным РАУСе.

– Відаць, яго тварам кінулі на асфальт, і гэта ў яго, хутчэй за ўсё, сляды на твары ад удару аб асфальт. У яго пашкоджана вока. Гэтае вока яго моцна непакоіла. Я нават паведаміла, каб у перадачу паклалі кроплі для вачэй, таму што вока было зацёклае, чырвонае, гнаілася. У яго пачаўся запаленчы працэс у воку. На руках былі сінякі. Ведаю, што яго затрымалі вельмі жорстка, нібыта за пераход вуліцы ў недазволеным месцы. Затрымліваў ОМОН. Вельмі зневажалі. У машыне, у гэтым “бобіку”, Валера ехаў лежачы на падлозе.

Жорстка затрыманага 18 кастрычніка Валерыя Сляпухіна асудзілі на 15 сутак арышту. 

Беларускае Радыё Рацыя