Валерыю Чарнаморцаву эвакуявалі з Беларусі




Актывістку Валерыю Чарнаморцаву эвакуявалі з Беларусі, пра гэта паведаміў заснавальнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак.

„Вядомая беларуская арганізатарка падарожжаў і даследчыца сталінскіх рэпрэсій знаходзіцца на волі і ў бяспецы дзякуючы працы службы эвакуацыі BYSOL”, – напісаў Стрыжак.

Раней Валерыя Чарнаморцава распавяла „Вясне” пра жыццё за кратамі, а таксама пра Марфу Рабкову і Алеся Бяляцкага.

Нагадаем, Валерыі Чарнаморцавай прысудзілі 2,5 гады „хатняй хіміі”. Яна абвінавачвалася па артыкуле 342 КК („Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх”).